​​8 лютага мазырскім “рэйкавым партызанам” Сяргею Плешкуну і Юрыю Сельвічу прысудзілі 16 і 14 гадоў …

​​8 лютага мазырскім “рэйкавым партызанам” Сяргею Плешкуну і Юрыю Сельвічу прысудзілі 16 і 14 гадоў калоніі.
А 10 лютага ў Магілёўскім абласным судзе вынеслі прысуд яшчэ траім “рэйкавым партызанам”, ужо з Бабруйску. Дзмітрыю Клімаву і Уладзіміру Аўрамцаву  прызначылі па 22 гады калоніі,  Яўгену Мінкевічу — 1,5 года калоніі, яго вызвалілі па амністыі.

Часам некалькі хвілін затрымкі цягніка, што нясе смерць, з’яўляюцца вырашальнымі. Цяжка палічыць, колькі жыццяў захавалі “рэйкавыя партызаны”. Мы ганарымся кожным з іх, Беларусь ганарыцца кожным з іх. Вар’яцкія тэрміны за пацыфізм, барацьбу з ардой за нашу незалежнасць, за выратаваныя жыцці не спыняюць сапраўдных герояў. Нашых герояў.

Але пакуль нехта з акупантамі змагаецца, іншыя на арду працуюць, ды з вялікай асалодай.
Нажаль, пуцінскія оркі прыйшліся да густу не толькі “таракану” і “красаўцам”, якім падабаецца гуляцца ў вайнушку. Напрыклад, сервіс па рамонту тэлефонаў з Бабруйску прапанаваў у сацсетках зніжку грамадзянам Украіны, што праспяваюць гімн Расіі. Але… Нешта пайшло не так, допіс выдалілі праз некалькі гадзін. Бо апасля соцень каментароў ябацька-уладальнік зразумеў, што праспяваюць яму хіба толькі песеньку харкаўскіх футбольных фанатаў. Аднак наўрад ці нешта выратуе цяпер ягоны бізнэс.

Навошта мы ўзгадалі гэты выпадак? Ён красамоўна сведчыць, на чыім баку беларускі народ, і каго мы падтрымліваем.
Таму хопіць пра мярзотнікаў, давайце пра добрае:
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
А героям – слава, свабода і пашана!