​​Супраць адміністратара тэлеграм-канала «Па-беларуску» Андрэя Філіпчыка распачалі крымінальную спр…

​​Супраць адміністратара тэлеграм-канала «Па-беларуску» Андрэя Філіпчыка распачалі крымінальную справу. ГУБАЗіК пісаў, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».

Сацыякультурная прастора? Які клопат ад тых, чыя прафесія – катаванні.
А хто пра беларускамоўную сацыякультурную прастору паклапоціцца? Ці ў нас у БЕЛАРУСІ пра БЕЛАРУСКАмоўных не клапоцяцца?

Дарэчы лацінка – наш гістарычны алфавіт, што існаваў побач з кірыліцай яшчэ ў часы Вялікага Княства. Кірыліцу як адзіны правапіс акупанты навязалі.

Мы з рускамоўнай прасторы толькі і чуем, што пра несапраўдную мову, несапраўдную гісторыю, несапраўдную дзяржаву. Не, нешаноўныя прыхільнікі рускага свету, у нас усё сапраўднае. Акрамя ўлады.

Вось вы чулі, каб губазікі абаранялі беларусаў ад гэткіх нападак? Што там крымінальны кодэкс пра распальванне варожасці кажа? Не, яны ж не нас абараняюць, а сябе. Ад справядлівасці і праўды. І ад лацінкі, як бачыце. Нібыта ведаюць, што Мужыцкая праўда лацінкай друкавалася. А ад Каліноўскага пачварам нават праз 160 гадоў моцна пячэ.

Дык вось. Прапануем ўсім лукашэнкаўскім мянтам арганізавацца і валіць у сапраўдную рускую прастору, пад Смаленск і далей на усход. Там вы будзеце свае! А мы вам нават памахаем хустачкамі паводле вашых улюбёных рускіх традыцый. Плакаць, абяцаем, не будзем, і прасіць вярнуцца – таксама. Вы нам не патрэбныя, не-па-трэб-ны-я! Толькі падаткі смокчаце і народ рэпрэсуеце. Мент-вакзал-Расія! Бо ў бліжэйшай будучыні схема можа змяніцца на “мент-суд-турма”. І суд, дарэчы, будзе на беларускай мове.

Свабоду беларускай мове і культуры!
Свабоду Андрэю Філіпчыку!
Жыве Беларусь!