​​А што там, што там на першых палосах экстрэмісцкіх выданняў? “Крыху-Вышэйшы-за-Бога абменьваецца м…

​​А што там, што там на першых палосах экстрэмісцкіх выданняў? “Крыху-Вышэйшы-за-Бога абменьваецца мудрасцю з Усходнім Цмокам”? Ці “Беларускі Крэпкі Арэшак сустракаецца з кітайскім Вінні-Пухам”? А не, абмяркоўваюць рускі ваенны самалёт і паляванне амапаўцаў на анімэшнікаў. Пацучок наш папоўз на паклон да кітайцаў, а пра гэта да вечара забыліся.

Але навошта яму так далёка на Усход?

“Ён хоча дапамагчы Расіі абыходзіць заходнія санкцыі і спакойна весці бізнес з Кітаем!” – лічаць адны эксперты.

“Ён сам хоча весці бізнес з Кітаем, паглядзіце, які цудоўны ноўтбук стварылі на заводзе Гарызонт, мо кітайцы купяць,” – адказваюць другія.

“Ён проста хоча грошай, гэта ж так працуе: папрасіў у братэрскага народа – атрымаў,” – упэўнены трэція.

А мы вось тут падумалі, што ён паляцеў прасіць прытулак. Бо час такі, неспакойны. То дроны нейкія лётаюць над саюзнай дзяржавай, то з рускім ваенным самалётам нічога не здараецца, усё добра, добра ўсё з самалётам, не верце фэйкам!!! Яшчэ анімэшнікі гэтыя. Страшна.

А кітайцы – яны ж сябры. Мо падораць хатку недзе пад Пекінам. Ці на Куядаа (расейцы упарта клічуць гэтае месца “Сахалин”). Лепш пад Пекінам, вядома ж, але тут як атрымаецца.

Аднак ёсць факт, які нас турбуе: кажуць, у Кітаі ядуць пацукоў. Спадар пацук, час разгледзець іншыя, больш бяспечныя накірункі. Гаага, напрыклад. Там добра ведаюць, што рабіць з пацукамі.

Пацука – за краты!
Вясна ідзе!
Жыве Беларусь!