Зараз нават неяк страшна радавацца чужым поспехам, асабліва, калі побач пуцін са сваім братэрствам.
Але цяпер ужо можна сказаць, что пратэсты ў Грузіі сапраўды перамаглі. Закон адмянілі, арыштаваных вызвалілі, палітыкі хорам паўтараюць, што пачулі народ. Не, ну адзін там таварыш выказаўся пра пратэстоўцаў-сатаністаў і пра “откуда на Грузию готовилось нападение”, але ж гэта толькі словы. Расія ўстрымалася ад “дапамогі”.
У той жа час рашысты спрабавалі “раскачаць лодку” у Малдове – і нічога. Дзве тысячы ватнікаў пастаялі ў цэнтры сталіцы і пайшлі дадому.
Дык вось. Таварышы пацукі, што зрабілі стаўку на чалавека з туалетным чамаданам. Тут, здаецца, вясна ідзе. Як настрой? Вясновы? За грузінаў радасна? А наперадзе не адна нагода для радасці, таварышы пацукі, але не для вас. Доўгія рукі крамлёўскай бункернай молі ўжо не такія доўгія і не такія моцныя. Яшчэ шмат краін і народаў мы павіншуем, а яны павіншуюць нас. Вольныя людзі пойдуць у будучыню, а пуцін і яго прыкормленыя дыктатары – у пекла, дзе ім самае месца.
А пакуль… Давайце проста скажам “Жыве Грузія!” Дарэчы, сцяг там прыгожы.
Грузія – гэта Еўропа!
Беларусь – гэта Еўропа!
Вясна ідзе!
Жыве Грузія!
Жыве Беларусь!