​​”Суды” па справе Зельцэра даўно не здзіўляюць, але сённяшні “суд” быў незвычайным.Журналіст Генадз…

​​“Суды” па справе Зельцэра даўно не здзіўляюць, але сённяшні “суд” быў незвычайным.

Журналіст Генадзь Мажэйка атрымаў 3 гады не за “негатыўныя выказванні” пра забітага кдбшніка, а за публікацыю каментара знаёмай Зельцэра. Жанчына распавяла, што Андрэй Зельцэр быў смелым, справядлівым і ўвогуле прыстойным чалавекам.

Што ж. Гэты прысуд – лепшы доказ таго, што судзяць людзей не за абразы, не. Пацукі лепяць і лепяць з Зельцэра злачынцу, а тут нехта не згодны, вы паглядзіце! Шукае факты. Шукае праўду.

Ад праўды іх калоціць, не ад абраз. А можа, праўда – гэта і ёсць галоўная абраза для ўсяго хлуслівага злачыннага рэжыма. Ну дык вось яна, праўда. Андрэй Зельцэр абараняў дом і сям’ю ад банды ўзброеных гопнікаў, ачмурэлых ад недазаконня, непрафесійных і не гатовых сустрэць мінімальны супраціў. Ён герой, і гэтую праўду не схаваеш. А пацукі ў бронекамізэльках – проста пацукі ў бронекамізэльках, колькі б мастацкіх фільмаў пра свае подзвігі яны не здымалі. І праўду пра іх мы таксама ведаем.

Свабоду Генадзю Мажэйку!
Вечная памяць Андрэю Зельцэру!
Забойцы адкажуць!
Жыве Беларусь!