2 красавіка 1996 года ў Менску адбыўся мітынг супраць „дня яднаньня“ Беларусі і Расеі.Вось што пісаў…

2 красавіка 1996 года ў Менску адбыўся мітынг супраць „дня яднаньня“ Беларусі і Расеі.

Вось што пісаў Славамір Адамовіч у сваёй кнізе “Турэмны дзённік” пра гэты дзень:

“2 красавіка на подступах да расейскага пасольства некалькі соцень пераважна маладых людзей выказалі свой актыўны пратэст супраць анэксіі Беларусі пад выглядам так званага “дня яднаньня народаў Беларусі й Расеі”.

Некалькі тысяч міліцыянераў, амап, сьпецназ і салдаты ўнутраных войскаў абаранялі пасольства ад гневу беларускай патрыятычнай моладзі. У выніку вулічных баёў дзесяткі дэманстрантаў былі затрыманыя.
Я свае пяць сутак адбыў у сьпецразмеркавальніку, што на вуліцы Акрэсьціна. У камеры толькі й размоваў, што пра барыкады, тактыку вулічных баёў, нацыянальную рэвалюцыю, партызанскую вайну… Як сказаў адзін з сядзельцаў, палец ужо ляжыць на спускавым кручку.”


@menskrazam_info