Хочацца ўзгадаць 90-я годы. Станіслаў Шушкевіч выкінуў з Беларусі ўсе ядзерныя боегалоўкі, у школах віселі Пагоні, і кожны вучань памятаў знакамітую цытату Каліноўскага, тую самую, пра маскаля.
Дык вось, сябры. Мы тады выбралі жыццё без ядзернай зброі. Нажаль, жыццё без маскаля выбраць не атрымалася, і зараз маскаль зноў цягне да нас свае іржавыя ракеты.
Але ракеты тыя не пераламаюць ход вайны, як не пераламалі газавы шантаж, музейныя танкі, турэмная пвк і мабілізацыя. А мо і пераламаюць, толькі не ў той бок, на які спадзяецца маскаль са сваімі чырвона-зялёнымі “братамі”.
І калі вайна скончыцца, мы дакладна назавем вуліцу (а можа, і не адну) у гонар Шушкевіча. І, канешне, будзем больш адказна выбіраць сабе сяброў. І прэзідэнтаў. Хоць з прэзідэнтамі, здаецца, навучыліся ўжо: паглядзіце на Святлану Ціханоўскую!
Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!