А ўлады працягваюць хлусіць, бо нашчадкі чэкістаў не могуць па-іншаму.
Расейская прапагандысты палохаюць Амерыку радыёактыўным попелам, а галоўны пацук абяцае завезці ў Беларусь тыя самыя ракеты, якія гэты попел і нясуць.
Моц расейскай зброі мы ўсе добра ведаем: тут і нябачны танк Армата, і знакаміты рускі ваенны карабель, і дзве бомбы, што выпадкова скінулі на Белгарад. Карацей кажучы, Вашынгтон і Кіеў могуць не хвалявацца – расейскія ядзерныя ракеты наўрад ці змогуць туды даляцець. А вось што яны змогуць – дык гэта атруціць усё ў месцы захоўвання. А яшчэ ператварыць Беларусь у мішэнь для іншых ракет, якія дакладна ўмеюць лятаць.
Тое, што саветы здзейснілі выпадкова, сучасныя аматары “паўтараць” плануюць паўтарыць наўмысна.
І гэта не пытанне Беларусі, Украіны ці Расіі. Гэта пытанне бяспекі ўсяго чалавецтва. Мы спадзяемся, што іншыя дзяржавы гэта разумеюць. Час ужо пазбавіць адну шалёную малпу яе іржавай ядзернай гранаты, а саму малпу – на ланцуг.
А іншымі жывёлінкам, накшталт пацукоў, мы самі дадзім рады.
Не ядзернай зброі!
Жыве Беларусь!