7 траўня 1999 г чалавека скралі, катавалі і забілі, бо ён быў папулярным палітыкам, меў падтрымку на…

7 траўня 1999 г чалавека скралі, катавалі і забілі, бо ён быў папулярным палітыкам, меў падтрымку народа і сілавікоў, і лічыўся небяспечным праціўнікам для лукі.

7 траўня 2023 г чалавек загінуў за кратамі, бо паставіў падабайку пад карыкатурай на луку.

Здаецца, мы занадта шмат разоў перагортвалі старонкі і заплюшчвалі вочы на тое, што адбывецца. Сядзелі дома і варылі боршч па запаветах спадарыні ярмошынай. Не лезь у палітыку, і цябе не зачэпіць. Прайшло 24 гады з першага гучнага забойства, і вось недазаконне зачапіла кожнага.

Адзін раз змірыцца з недазаконнем – страціць свабоду. Зараз мы гэта ведаем, і не паўтарым тую самую памылку ў будучыні. А будучыня надыходзіць. І аднойчы пачвары зразумеюць, што бегчы няма куды. Яны змянялі канстытуцыю, уводзілі новыя артыкулы ў крымінальны кодэкс. А трэба было адмяняць смяротнае пакаранне.

Вечная памяць Юрыю Захаранку!
Вечная памяць Мікалаю Клімовічу!
Забойцы адкажуць!
Жыве Беларусь!