А давайце ўзгадаем сёння адзін з вершаў Паўла Белавуса, дасланы з турмы (апублікавалі @BY_culture):
Я тут жыву
Я нарадзіўся тут дакладна,
Тут я, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна —
Галоўнае — я тут жыву.
Я тут жыву, такую маю звычку,
Бо зручна, смачна і ўтульна тут,
Бо тут мая гарыць у небе знічка,
І тут прыняты першы мой статут.
Чаму не з’ехаў ты? Чаму застаўся?
Пытанні чую гэтыя каторы раз.
Тады турмы, напэўна, не баяўся
Тады не ведаў, пэўна, я параз.
І той, хто край пакіне наш апошнім,
Прашу, на выхадзе не выключай ліхтар,
Каб ведаць, што гарыць святло ў кожным,
Хто захавае наш прастор для мар.
Прастор зямлі, дзе нарадзіўся я дакладна,
Дзе некалі, напэўна, і памру,
Але цяпер не гэта важна,
Галоўнае, што зараз тут жыву.
Свабоду Паўлу Белавусу!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!