​​Рускі свет – гэта чума, што распаўзаецца па зямлі і праглынае народы, якія не здолелі супрацьстаяц…

​​Рускі свет – гэта чума, што распаўзаецца па зямлі і праглынае народы, якія не здолелі супрацьстаяць ёй. Рускі свет пазбаўляе самаідэнтыфікацыі, ператварае прадстаўнікоў розных нацый у носьбітаў рашызму. У ягоным арсенале – рускі штык, рускі поп, руская школа, руская папса і рускія серыялы пра мянтоў. Яму служаць і лукашэнка, і пуцін. Рускі свет – багна, што марыць зацягнуць у сябе Беларусь

І адзіны шлях уратавацца ад яго – падтрымліваць, захоўваць, прасоўваць усё нацыянальнае. Людзі, якія гэтым займаюцца, не лічаць сябе героямі, але яны героі нябачнай вайны за выжыванне народа.

Рускі свет помсціць ім. Трынаццаць гадоў за вернасць Радзіме,  за любоў да ўсяго беларускага атрымаў Павел Белавус. Пераследавалі і іншых уладальнікаў крам з беларускай сімволікай.

Дыктатары не вечныя. Адзін дрыжыць зараз у бункеры, чакаючы ўкраінскі контрнаступ, другі больш падобны да пластыкавай лялькі з фільму жахаў. Але. Хвароба рускага свету не знікне сама сабою разам з імі. Мы зможам абараніцца, калі будзем чытаць, слухаць і ведаць беларускае. Мы – не “русские со знаком качества”, што б там ні казаў адзін пацук. Мы – не народзец. Мы – народ. І мы вызвалім нашу краіну ад ворагаў і ад рускага свету.

Свабоду Паўлу Белавусу!
Жыве Беларусь!