У гадавіну забойства Вітольда Ашурка нам усім асабліва балюча. Бо няма беларуса, якога б не закранулі рэпрэсіі. Немагчыма без болю узгадваць сяброў і родных, з якімі нас раздзяліў рэжым. Нехта за кратамі, нехта далёка ад Радзімы. Але няхай сёння галоўным словам для беларусаў будзе не “боль”, а “салідарнасць”. Нават у самыя цяжкія часы яна знойдзе шлях. Так давайце ўзгадаем, што ў салідарнасці – наша сіла.
Вечная памяць Вітольду Ашурку!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
Вечная памяць Вітольду Ашурку!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!