​​”Суд” над Янай Пінчук цягнецца больш за месяц. Расія выдала яе, нягледзячы на забарону Камітэта па…

​​“Суд” над Янай Пінчук цягнецца больш за месяц. Расія выдала яе, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН, а потым лукашысты самі парушылі ўмовы экстрадыцыі: дадалі новыя абвінавачванні, у тым ліку, у стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі.

Не так даўно пацукі хваліліся, што з пачатку 2022 г Расія выдала Беларусі каля 900 чалавек. Вядома ж, верыць мянтам – сябе не паважаць, але ж рэальныя лічбы, хутчэй за ўсё, сапраўды вялікія. Беларусь таксама выдае людзей Расіі. Узгадаем Аляксея Маскалёва ці дзіўныя рэйды “сілавікоў” па беларускіх хостэлах напачатку мабілізацыі. КДБ і ФСБ любяць дэманстраваць сваё братэрства.

І можна паразважаць пра сяброўства дзвух дыктатур, пра іх агульныя карані,  пра падабенства метадаў. Але. Сёння хочацца сказаць іншае.

Таварышы пацукі, усе гэтыя гісторыі з экстрадыцыяй актывістаў, яны ж у першую чаргу нагадваюць нам і вам, як на самой справе лёгка знайсці і арыштаваць чалавека ў іншай краіне. І гэта, дарэчы, былі людзі з прыдуманымі абвінавачваннямі, якія цікавілі толькі сваіх айчынных мянтоў. Дык вось, уявіце сабе, таварышы пацукі, як лёгка і прыемна будзе шукаць тых, хто апынецца ў сапраўдным міжнародным вышуку. Абвінавачаных на радзіме, напрыклад, у катаваннях. Уявілі?

Не трэба хваліцца спісам схопленых за мяжой людзей. Бо аднойчы ў такім спісе з’явяцца вашы імёны. Ваш гаспадар з сінімі пальцамі сёння яшчэ неяк варушыцца, а што заўтра будзе – тут пытанне. Мо прыйдзецца шукаць прытулку на чужыне, як калісьці нацысты ў Аргентыне хаваліся. Пакуль за імі не прыходзіў Масад.

Свабоду Яне Пінчук!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!