Роўна тры гады таму быў затрыманы Мікола СтаткевічПалітык быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дароз…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Роўна тры гады таму быў затрыманы Мікола Статкевіч

Палітык быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней Мікола быў арыштаваны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю так і не выйшаў — палітыку прад’явілі абвінавачванне паводле крымінальнай справы.

14 снежня 2021 Статкевічу быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Мікола быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — толькі з ліпеня яму выпісалі мінімум 21 спагнанне. Нядаўна стала вядома, што палітвязня змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн