Мы тут падумалі. Беларускі тэлевізар брэша дзень і ноч пра ўсеагульную любоў беларусаў да Расіі, пуціна і вайны. І ў Мінску нават прайшоў канцэрт да дня Расіі. Але зноў нешта пайшло не так, бо гледачоў амаль не было. Расейскія турысты, як высветлілася, прыехалі не падтрымаць сваю Расію, а адпачыць ад яе, а беларусам, нават ябацькам, гэта ўсё непатрэбна. Толькі сёстры груздевы шчыра радаваліся. Ці то адчувалі, што хутка нагоды для радасці ў іх скончацца, ці то проста дурныя. Сёстры груздевы – яны, вядома ж, страшная сіла, толькі ўсё адно не цягнуць на агульную падтрымку.
Няма, спадары дыктатары, ніякай падтрымкі, ніякіх сімпатый і ніякага братэрства. Але мы ведаем, як парадаваць і беларусаў, і расейцаў, і украінцаў, і сірыйцаў, і яшчэ шмат народаў, якія пакутуюць ад пуціна і яго чырвона-зялёнага шпіца. Каб пачалося сапраўднае свята, з добрай музыкай, танцамі і сцяжкамі. Здагадаліся?
ШОС абодвум дыктатарам!
Жыве Беларусь!