Нязломная Паліна Шарэнда-Панасюк адмаўляецца ад беларускага грамадзянства, каб не мець нічога агульн…

Нязломная Паліна Шарэнда-Панасюк адмаўляецца ад беларускага грамадзянства, каб не мець нічога агульнага з акупацыйным рэжымам лукашэнкі.

Калісьці на абвяшчэнне свайго прысуду Паліна прынесла плакат з надпісам “самозванец, убывай”. Як бы не імкнуліся пацукі прымусіць яе баяцца – не атрымалася. Ні да “суда”, ні потым. Амаль увесь час моцную жанчыну трымаюць ці ў шіза, ці ў пкт. Ёй не перадаюць неабходныя лекі. Ёй блакуюць ліставанне. Супраць яе рыхтуецца новы “суд”. Але Паліна робіць немагчымае: яна працягвае змагацца нават за кратамі. Бо гісторыя з адмовай ад грамадзянства – гэта шанец нагадаць свету пра катаванні ў беларускіх турмах.

Мы не ведаем, ці атрымаецца давесці справу да канца. Але. З пашпартам ці без яго, Паліна – сапраўдная грамадзянка Беларусі. А пашпарты мы ўсе аднойчы памяняем, бо беларускі пашпарт мусіць мець Пагоню на вокладцы

Свабоду Паліне Шарэнда-Панасюк!
Жыве Беларусь!