​​А вось паслухайце, якая красамоўная гісторыя адбылася днямі ў лукашэнкаўскай краіне для жыцця.Нецв…

​​А вось паслухайце, якая красамоўная гісторыя адбылася днямі ў лукашэнкаўскай краіне для жыцця.

Нецвярозы рашыст ехаў па прасторах Беларусі на аўто з вялізнай zвастыкай. Іншы кіроўца заўважыў, што піць за стырном нельга. Рашыст абурыўся. Бо водка для іх – галоўная скрэпа (апасля вайны, вядома ж). Праз некалькі дзён рашыст прыпаркаваў свой z-мабіль ля полацкага раус. Мянты, пагледзеўшы на зэтку, прапанавалі машыну пераставіць. А ў ноч нехта абліў яе фарбай.

Тут рашыст і ўзгадаў кіроўцу, што зрабіў яму заўвагу на дарозе. Зараз таго чалавека, Іллю Двойрына, “сілавікі” катуюць, пагражаюць роднымі, як яны ўмеюць. Каб Ілля прызнаў, што гэта ён сапсаваў (ці ўпрыгожыў, як паглядзець) z-мабіль.

І ведалі ж раённыя мянты, што такое можа адбыцца. Ну стаіць аўто с зэткай, ну спаляць жа ж! А калі, барані божа, полымя на раус перакінецца?! Жах! Трэба пераставіць, а там далей няхай губазікі з кдб разбіраюцца.

Дык вось, непаважаныя спадары рашысты. Нікому вы тут не патрэбныя, з вашымі зэткамі, каларадскімі стужачкамі, цішоткамі з пуціным і водкай. Нават мянтам. Метанол замест этанолу вам пакуль не наліваюць, але ж у чарку плюнуць могуць.

Вяртайцеся лепш дадому. Усе. Хто на z-мабілях, хто чамадан – вакзал – Расія. Ну не шануюць беларусы рускі свет. Ну вось такія мы. Не братэрскі народ. Зусім.

Свабоду Іллі Двойрыну!
Жыве Беларусь!