Жыхара Чыжоўкі асудзілі да 7 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала раёна
27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе да 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 34-гадовага палітзняволенага мінчука Яўгена Верхаводкіна. Яго абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала «Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)», які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» 2 снежня 2022 года. Таксама яго прызналі вінаватым ў «закліку да санкцый».
Вядома, што ў яго Яўгена няма блізкіх сваякоў, таму ён мае патрэбу ў падтрымцы:СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Аляксеевіч Верхаводкін Напісаць анлайн