«Мяне можа спыніць толькі адно: калі я не буду адчуваць падтрымку беларусаў»Святлана Ціханоўская
выступіла з фінальным словам і падвяла вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»:
«
Канферэнцыя дала нам магчымасць ацаніць зробленае, а таксама зазірнуць у будучыню: якой будзе наша перамога і якім шляхам яна будзе дасягнутая.
Я чакаю рэкамендацыі
Каардынацыйнай рады па выніках слуханняў. Мы прыкладзём намаганні, каб палепшыць працу Кабінета. У бліжэйшы час мы
прызначым кіраўніка апарату Кабінета і прадставім агульную стратэгію. Узімку мы правядзем выбары ў Каардынацыйную Раду, каб яна стала сапраўды прадстаўнічым органам беларусаў. Таксама мы разам заслухаем справаздачу Каардынацыйнай Рады».
Акрамя таго, беларуская лідарка прыняла шэраг кадравых рашэнняў:
«Я прыняла рашэнне вызваліць Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка ў
Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Разам з тым я б хацела, каб ён працягнуў працу па плане
«Перамога» і каардынаваў супрацу з беларускім падполлем.
Мы будзем пашыраць супрацоўніцтва з Украінай. У сувязі з гэтым я прызначаю кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько. Цягам апошняга года ён адказваў за нашу працу з
Палком Каліноўскага і ўстанавіў добрыя кантакты ва Украіне.
Таксама я прызначаю Маргарыту Ворыхаву сваёй дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтву. Маргарыта кіруе арганізацыяй
РАДА і прадстаўляла Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе з Еўрасаюзам».
Напрыканцы свайго выступу Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім беларусам:
«Дзякуй вялікі, што далучыліся да нашай Канферэнцыі.
Я адчуваю вашую падтрымку кожны дзень. І я буду з вамі да самай перамогі. І спадзяюся, што вы падтрымаеце мяне на гэтым шляху».
Святлана Ціханоўская выступіла з фінальным словам і падвяла вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»:
«Канферэнцыя дала нам магчымасць ацаніць зробленае, а таксама зазірнуць у будучыню: якой будзе наша перамога і якім шляхам яна будзе дасягнутая.
Я чакаю…