Памятаеце той час, калі скончыліся тры жахлівыя жнівеньскія ночы? Жанчыны з кветкамі, прыгожыя маршы…

Памятаеце той час, калі скончыліся тры жахлівыя жнівеньскія ночы? Жанчыны з кветкамі, прыгожыя маршы, салідарнасць. І цень вялікага смутку ад разумення, што зло яшчэ не пакаранае. Ахвяры і іх родныя не атрымалі справядлівасці.

Нажаль, гэта былі не апошнія ахвяры. Хунта працягвае катаваць і забіваць беларусаў.

Давайце ў гэтыя дні ўзгадаем тых, чыі жыцці забраў лукашызм. Аднойчы ўсё скончыцца, лука паедзе ў Гаагу ці ў пекла, а чырвона-зялёныя анучы знікнуць з вуліц нашых гарадоў. Мабыць, мы ніколі не зможам радавацца так, як радуюцца дзеці, і цень смутку назаўжды застанецца побач, але. Прыйдзе дзень, калі мы зможам сказаць сабе: зло пакаранае. Ахвяр больш не будзе. Крывавая старонка ператворыцца ў  старонку гісторыі. І памяці.

Жыве Беларусь!