Мы думалі, што нашыя міліцыянты і пракуроры – неадукаваныя, а вось не! Яны чытаюць, і не толькі каментары ў экстрэмісцкіх чатах, а і вершы таксама. Давайце і мы пачытаем
Дзе жандар званкамі зьвягне, То усіх ў вастрогі цягне, Ці убогі, ці багаты — Ад работы цягнуць з хаты. Ўсе чыноўнікі збыткуюць, Абдзіраюць і катуюць, Глумяць, крыўдзяць, разьбіваюць, Жаліцца не пазваляюць. Але-ж, братке, ня тужэце, Лепш у Бога папрасеце Міласэрдзьдзя, каб Ён скора Перамёніў наша гора! Бо пара ўжо наступае, Што свабода заглядае, А як гэта тое будзе — За вум бярыцеся, людзі. (с) В. Дунін-Марцінкевіч¹
Жыве Беларусь!
¹ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык і ганаровы экстрэміст Беларусі