Кажуць, там вядомы расейскі кухар атрымаў у падарунак ад пуціна новую патэльню. У пекле. І неяк пацу…

Кажуць, там вядомы расейскі кухар атрымаў у падарунак ад пуціна новую патэльню. У пекле.

І неяк пацукі заварушыліся, ну як так, яму ж гарант гарантаваў! Дык вось, пацучкі, калі яшчэ не зразумелі. Свае гарантыі ён хоча – дае, хоча – забірае. І з вамі тое ж самае будзе. Бо ў вашага гаранта не толькі гарантыйны тэрмін, але і тэрмін эксплуатацыі выйшаў.

А што да хлопчыкаў пад Асіповічамі, якія акуратна ператварыліся з “лепшых ў пекле” ў “лепшых у калгасе”, але з’язджаць не збіраюцца… Мо ў палац іх? Акрамя гаранта, яны нікому не патрэбныя. І, ведаеце, калі на палац нешта з неба зваліцца, хоць “хаймарс”, хоць братэрскі “шахед”, ніхто не пашкадуе.

Жыве Беларусь!