Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусыУ…

Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы

У Дзень незалежнасці Украіны Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў:

«Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, 
прэзідэнт Зяленскі!

Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй у руках і агнём у сэрцы. Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю. Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет.

Я ганаруся тым, што ў гэтай барацьбе дапамагаюць беларусы. Ганаруся Палком Каліноўскага і нашымі ваярамі-добраахвотнікамі, якія здзяйсняюць подзвіг за подзвігам. Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, дасылаюць інфармацыю ў «Беларускі Гаюн». Медыкамі, што ратуюць жыцці. Ганаруся ўсімі вольнымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскую армію і набліжаюць перамогу Украіны.

Мы адновім добрыя адносіны паміж нашымі народамі, а тыя, хто ўвязаў нашую краіну ў вайну – абавязкова панясуць адказнасць.

Дарагія ўкраінцы, жадаю вам сустрэць наступны Дзень незалежнасці ў мірнай і свабоднай Украіне. 

Слава Україні!
Жыве Беларусь!»
Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы

У Дзень незалежнасці Украіны Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў:

«Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, 
прэзідэнт Зяленскі!

Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй…