Беларуская лідарка знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-ЁркуСвятлана Ціханоўская: «Я сюды прыехала, …

Беларуская лідарка знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку

Святлана Ціханоўская:
«Я сюды прыехала, каб адстойваць інтарэсы беларусаў. Я буду гаварыць пра нашых палітвязняў – неабходныя рашучыя дзеянні па іх вызваленні. Я буду гаварыць пра пагрозу незалежнасці – Расея павінна вывесці свае войскі і сваю ядзерную зброю з нашай краіны. Я буду гаварыць пра прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму, якія захапілі і незаконна ўтрымліваюць уладу. Я буду гаварыць пра новыя пашпарты – беларусы павінны мець магчымасць легальна знаходзіцца і працаваць у іншых краінах. Я буду гаварыць праўду ў адрозненні ад прадстаўнікоў рэжыму, што будуць ілгаць на паседжаннях пра бяспечную ды квітнеючую Беларусь».