Мы жывем у час, калі так шмат годных беларусаў знаходзяцца за кратаміСвятлана Ціханоўская: «Сёння дз…

Мы жывем у час, калі так шмат годных беларусаў знаходзяцца за кратамі

Святлана Ціханоўская
: «Сёння дзень нараджэння ў нашага Нобелеўскага лаўрэата, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Шаноўны спадар Алесь, я памятаю вашыя словы: бывае так, што людзі, якія найбольш цэняць свабоду, часта пазбаўлены яе. І мне вельмі сумна бачыць тое, як гэтыя словы сталі беларускай рэальнасцю.

Усё жыццё вы, паважаны Алесь, працягваеце змагацца за свабоду і правы беларусаў. А нашая задача зараз – працягваць вашую справу. Нават у зняволенні вы працягваеце натхняць і падтрымліваць усіх нас. Бо вы лепш за ўсіх нас ведаеце, што пасля зімы заўсёды наступае Вясна.

Дарагі Алесь, жадаю вам моцнага здароўя і я мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і паплечнікамі».