​​Год таму ўлады прысабечылі Чырвоны Касцёл, зараз ліквідуюць царкву “Новае жыццё” (у якой, дарэчы, …

​​Год таму ўлады прысабечылі Чырвоны Касцёл, зараз ліквідуюць царкву “Новае жыццё” (у якой, дарэчы, таксама спачатку забралі будынак). Былі яшчэ арышты святароў розных канфесій, вобшук у архікафедральным саборы, аблава на каталіцкі лагер скаўтаў, а хрэсны ход ператварыўся ў несанкцыяванае масавае мерапрыемства.

Ведаеце, дыктатуры звычайна  імкнуцца ці сябраваць з царквой і карыстацца яе ўплывам, ці замяніць рэлігію ідэалогіяй. Але ў нашых калгаснікаў і тут нешта пайшло не так. Супрацоўніцтва больш-менш атрымалася толькі з баявымі z-манашкамі (і тыя насамрэч служаць пуціну, не луке). З ідэалогіяй таксама не пашанцавала: на чарку-шкварку грошай ужо не хапае,  лозунг “толькі б не было вайны” неяк выйшаў з моды. А іншай ідэалогіі ў іх ніколі і не было.

У пацукоў методыка адна, што ў пытаннях свінагадоўлі, што ў айці, што ў культуры, што ў рэлігіі: запалохаць, арыштаваць, пасадзіць, спагнаць грошы. Разбурыць, прысабечыць, скрасці. Забараніць, ліквідаваць, запісаць у экстрэмісты. Правесці нараду, выпусціць сюжэт на БТ. І калі падабайка ў сацсетках – гэта пікет, то і хросны ход – чым не мітынг. Калі можна зладзіць ператрус на прадпрыемстве, то і ў касцёле можна таксама. Любое згуртаванне людзей – пагроза для хунты, і не важна, што там іх яднае – цікавасць да анімэ ці вера ў Бога.

І здавалася б, беларускія вернікі – людзі мірныя, ніякіх табе рэлігійных войн ці інквізіцыі. Ворагаў у іх прынята прабачаць. Усё адно далей пекла, там разбяруцца. Навошта патрабаваць суда зямнога, калі верыш у суд Божы?

Але пасля ўсяго, што было, нават вернікі згаджаюцца: зямны суд над хунтай патрэбны, і лепш не ў Гаазе якой, а ў Беларусі. І прабачыць пачвар можна будзе, калі яны сядуць. І нават памаліцца за іх душы (раптам тыя душы ёсць?). А пекла пачакае – і губазікаў, і z-манашак, і азаронкаў, і галоўнага пацука. І дачакаецца .

Жыве Беларусь!