Мянты самі прыдумалі тэракт і пасадзілі за гэты тэракт невінаватага? Гэта не ўпершыню, і гэта не таямніца. Усе разумеюць, што ніякіх тэрарыстаў не было, а чалавека сілай прымусілі ўдзельнічаць у пастанове. Пачварам нават хавацца не трэба.
Але, чаму ж не было тэрарыстаў? Былі. Хто, як не тэрарысты, выкрадае людзей, катуе, здымае гэта на відэа і ганарыцца сабой? Паглядзіце, як можна, паглядзіце, як мы можам! Тэрарысты заўсёды адчуваюць перавагу над цывілізаванымі грамадзянамі, бо нас усіх стрымліваюць законы і сумленне, а іх – не. Мы ведаем літасць, а яны – не. Мы не каты і не забойцы. Яны ўпэўнены: нават калі аднойчы і прыйдзецца адказваць за свае злачынствы – гэта будзе цывілізаваны адказ, а праваабаронцы, якіх тэрарысты зараз трымаюць за кратамі, яшчэ і будуць сачыць за захаваннем іх правоў.
Але дарэмна нашыя калгасныя тэрарысты ганарацца і дэманструюць доказы ўласных злачынстваў. Свет змяняецца. Занадта шмат павылазіла пачвар розных парод. Вось ужо ў цывілізаваных людзей паменела талерантнасці і гуманнасці ў адносінах да зла. Невядома, колькі той гуманнасці застанецца на дзень, калі злу прыйдзе час адказваць.
Свабоду Паўлу Кучынскаму!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!