Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто смее нам нясці прымусы I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыццё Рэспублікі сваёй!
1919 г.
Ноч расстраляных паэтаў – толькі адно са шматлікіх злачынстваў савецкай улады. Безліч забітых і закатаваных людзей, безліч трагічных дат. Макару Краўцову пачвары не пакінулі ні даты, ні месца смерці – усё сцёрта з гісторыі. Але яго словы – яго галоўныя словы – захаваліся, і праз стагоддзе запаляюць агонь у сэрцах беларусаў.