Святлана Ціханоўская ў Кангрэсе ЗША: слуханні па Беларусі і адказы на пытанні ў жывым эфіры
Сёння, 5 снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбудуцца слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіць беларуская лідарка, а таксама адкажа на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў.
Галоўныя тэмы слуханняў: палітыка ЗША па Беларусі; будучыня дэмакратыі ў нашай краіне; абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі; дапамога беларускай грамадзянскай супольнасці.