Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗАУ судзе Маскоўскага раёна Бр…

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗА

У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з «абразлівым надпісам» у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Пры гэтым, у пастанове суда адзначана, што працэс «праходзіў у адкрытым рэжыме».

Вядома, што берасцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні, але гэта не выратавала яго ад пераследу. Прысуд вынесла Марыя Аліферук.

З матэрыялаў справы вядома, што выяву з Лукашэнкам міліцыянты знайшлі ў Instagram на старонцы Неміровіча 28 сакавіка 2022 года, бо тая сторыз ад 10 жніўня 2020 года была замацавана ў «актуальных». Менш чым за месяц была праведзена экспертыза, якая паказала, што ў скрыншоце маецца «негатыўна ацэнка Лукашэнкі».

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/113502

Падтрымаць вязня: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Ігар Міхайлавіч Неміровіч
Напісаць анлайн