А вось кажуць, у Беларусі няма стабільнага росту. Хлусня! Колькасць экстрэмістаў у нас стабільна рас…

А вось кажуць, у Беларусі няма стабільнага росту. Хлусня! Колькасць экстрэмістаў у нас стабільна расце. І не проста экстрэмістаў, а экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Раённыя чаты? Незалежная прэса? Праваабаронцы? Мала, трэба яшчэ! Дарэчы, большасць з “фарміраванняў” гэтых існавалі шмат гадоў перад вачыма таварыша маёра, і толькі зараз атрымалі ганаровы статус.

Ну нашто гэтыя паўмеры? Навошта марнаваць час на афармленне кожнай новай экстрэмісцкай ячэйкі? Азірніцеся, непаважаныя спадары міліцыянты. Уся Беларусь – гэта адно вялікае экстрэмісцкае фарміраванне. Нарадзіўся беларусам – ужо экстрэміст.

Але ж хто вінаваты? Чаму столькі экстрэмізму паўсюль? Ёсць у нас  адзін. І гісторык, і эканаміст, і спец па свінагадоўлі, палкоўнік, вядомы хлус і дырэктар саўгаса. Пацук, карацей кажучы. Прыбраць яго – і ўвесь экстрэмізм у краіне скончыцца.

Пацука за краты!
Жыве Беларусь!