6 студзеня каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» адзначае сваё 29-годдзе. Гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі.
Нагадаем, Марфабыла затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.