На волю выйшаў палітвязень, які за кратамі сустрэў сваё 18-годдзе
Дзяніс Хазей — фігурант брэсцкай справы аб «масавых беспарадках». Дзяніса, на той момант другакурсніка каледжа ў Высокім, разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня. У сакавіку суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў хлопца да 3 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Пад варту Хазея ўзялі адразу пасля прысуду.
Свой тэрмін хлопец адбываў у выхаваўчай калоніі № 2. 30 снежня Дзяніс выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша “Берасцейская Вясна”.
Гісторыі палітвязняў-падлеткаў Беларусі, якіх пазбавілі волі