Праваслаўны храм з фуражкай гітлера расейцы прынялі без пытанняў, а беларусы смяюцца з z-манашак. У серыйнай даносчыцы мізулінай процьма фанатаў, а ў бондаравай іх няма. Салаўёва глядзяць у Расіі, азаронка ў Беларусі – не, дугіна чытаюць, а гігіна… Хто ён увогуле такі, гэты гігін?
А ён – усе яны – прадукты расейскіх паліттэхналогій, носьбіты рускага свету. Вось толькі ад гэтых “носьбітаў” не толькі ябацькі ванітуюць, а нават і мянты.
А што з мастацтвам? Усе таленавітыя пісьменнікі, музыкі, мастакі ў Беларусі – усе паказалі сябе прыстойнымі людзьмі. Праўладнага мастацтва няма ніякага (і не, сёстры груздзевы – гэта не мастацтва).
Зараз яны пужаюць нас агульнымі падручнікамі па гісторыі. Не, спадары пацукі маскоўскія. Не спрацуе таксама. Можна забараняць усё беларускае, нацыянальнае, але расейцамі беларусы не стануць. “Не скуеш толькі дум ланцугамі”, як пісаў класік. Мы, у адрозненне ад вас, добра памятаем нашую “агульную” гісторыю – гісторыю няспыннай барацьбы супраць вас. І схаваць яе, сапраўдную, не атрымаецца ні ад маладога пакалення, ні ад старэйшага.
Бо калі зараз, у эпоху інтэрнэта, чалавек нешта не ведае і не памятае – то гэта яго ўласны выбар, не ведаць і не памятаць. А мы выбіраем ведаць і памятаць. Нашу культуру, нашу гісторыю, нашых герояў. І да мовы нашай мы вяртаемся, як бы вы яе ні вынішчалі.
А яшчэ мы добра ведаем і памятаем, што беларусы з расейцамі – не адзін народ. І не браты. І не сябры. І няхай ідуць яны разам са сваімі падручнікамі за рускім караблём. Будзе ім, што пачытаць у дарозе.
Жыве Беларусь!