​​Вось цікавая рэч, сябры. Паглядзіце на тры розныя артыкулы ў смі за адзін толькі апошні тыдзень:Яў…

​​Вось цікавая рэч, сябры. Паглядзіце на тры розныя артыкулы ў смі за адзін толькі апошні тыдзень:

Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага, супрацоўнікаў мытнай службы, ужо чатыры месяцы судзяць за здраду дзяржаве і экстрэмізм.

Дзмітрыя Пазнякова, былога вайскоўца і выкладчыка ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта, асудзілі за здраду дзяржаве. Суд адбыўся ў лістападзе, але праваабаронцы даведаліся пра яго толькі зараз. Тэрмін, прызначаны Дзмітрыю, невядомы.

Падпалкоўніка-артылерыста Антона Чарамных пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 15 лютага. За што? За здраду дзяржаве.

А колькі ўжо былых сілавікоў атрымала вялізарныя тэрміны…

Нешта зашмат гэтай здрады навокал. І вось на гэты конт некалькі думак.

Па-першае,  здрада дзяржаве становіцца тым жа, чым ужо сталі экстрэмізм і тэрарызм: проста адзін з артыкулаў крымінальнага кодэкса, які выпадкова абіраецца для чалавека, што выступіў супраць лукашэнкі.

Па-другое, мы не ведаем маштабаў. Нават прыблізна. Гэта не маршы і не каментары, гэта тэрміны ў 10-20 гадоў (і нават смяротнае пакаранне можа прымяняцца, згодна з апошнімі “законамі”), аднак чалавека азудзілі ў лістападзе, пра “суд” дазналіся ў лютым, а вынікі “суда” усё яшчэ невядомыя.

“Суды” над вайскоўцамі і людзьмі з калявайсковых структур замоўчваюцца, але чаму? Ці не таму, што не ўсё так стабільна ў пацучынай арміі, як нам спрабуе данесці прапаганда? Мы бачым бясстрашнага пераможцу натаўцаў Хрэніна, пацешнага ваянкома з “зарядом бодрости”, спецназаўцаў, што разбіваюць цэглу галовамі, дробную нікчэмнасць Карпянкова, і нам здаецца, што там усе такія. А палітычныя “суды” сведчаць пра іншае.

І па-трэцяе. Лука заўсёды атаясняў дзяржаву і сябе. Ён – дзяржава. А краіна, народ – толькі рэсурс. Нас можна знішчыць, закатаваць, прадаць Расіі дзеля захавання пацучынай шкуры. “Гэта мая Беларусь”, – кажа ён.

Ці гэта не ганьба? Ці гэта не здрада? Калі былы прэзідэнт захапляе ўладу, здае краіну акупантам і ператвараецца ў гаўляйтара? А яго памагатыя дзень і ноч шукаюць тых, хто не прадаў сумленне і не здрадзіў народу?! І асабліва жорстка помсцяць сумленным сілавікам, бо яны, па меркаванні пацука, павінны абараняць яго асабіста?

Вось такая “дзяржава”, да якой прырос лукашэнка, ці яна да яго прырасла. Таталітарызм заўсёды імкнецца падмяніць Радзіму дзяржавай, а дзяржаву – яе кіраўніком. Але Беларусь – гэта не ўласнасць пацучынай зграі, не “клочок земли” з прыгоннымі. Беларусь – незалежная краіна. Беларусь – гэта народ. Не народзец, а народ. Са сваёй мовай, гісторыяй, свядомасцю і прагнай да волі і справядлівасці. І гэты народ пры першай жа магчымасці з вялікай асалодай адправіць сапраўдных здраднікаў туды, дзе ім самае месца. За краты!

Свабоду героям!
Жыве Беларусь!