Больш за 35 чалавек эвакуяваныя з Беларусі камандай BYSOL напрацягу некалькіх дзён пасля апошняга рэ…

Больш за 35 чалавек эвакуяваныя з Беларусі камандай BYSOL напрацягу некалькіх дзён пасля апошняга рэйда пацукоў па сваяках палітвязняў.

Ведаеце, часам мы чуем: няма ў нас нікога, акрамя нас. Ніхто нас не ўратуе, акрамя нас. Адзіныя ў цэлым свеце, для сваёй дзяржавы – ворагі, для іншых краін – чужынцы. Так кажуць у хвіліну адчаю. Ці – каб апраўдаць сваю бяздзейнасць.

Але, калі паглядзець з іншага боку, калі спрасціць гэтыя сказы, выкінуць непатрэбнага “нікога”, што застанецца? У нас ёсць мы. І мы можам уратаваць нас. Андрэй Стрыжак паглядзеў. І стварыў BYSOL.

Кожнае жыццё бясцэнна. Кожная эвакуацыя – гэта бітва. Кожны чалавек, вырваны з пацучыных кіпцюроў, – гэта агульная маленькая перамога, якая надае моц усім: і беларусам у Беларусі,і беларусам за мяжой.

Аднойчы мы будзем ведаць і імёны герояў-ратавальнікаў, і іх гісторыі. Аднойчы мы зможам падзякаваць кожнаму персанальна. Аднойчы. А пакуль – дзякуй, Андрэй Стрыжак! Дзякуй, BYSOL!

Жыве Беларусь!