Грамадзянскае аб’яднанне “Вольныя Ваўкі” з Ваўкавыску выйшлі з нагоды смерці Навальнага.
“Мы штодзённа памятаем пра беларускіх палітвязняў, якія памерлі ў калоніях: Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько. Ужо каля года няма вестак ад Мікалая Статкевіча, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Віктара Бабарыкі, Ігара лосіка і Сяргея Ціханоўскага. Каты сёння ходзяць па нашых хатах, па нейкаму вар’яцкаму графіку, пад ранак, па кожнай вёсцы, гораду Беларусі. Ўзброеныя да зубоў, кодлай, з адзінаю мэтаю: запалохаць, каб пагадзіліся маўчаць.
Што- што, але практыка стварэння Гулагаў у ўнукаў нквд засталася ў крыві і гэты той кошт, які мы плацім за нашу перамогу, ПЕРАМОГУ, пасля якой тысячы палітзняволеных выйдуць з-за кратаў. Бо толькі тады зажывем шчасліва, калі над табой маскаля ўжо не будзе і яго прыхвастня Лукі! Трымаемся! Мы пераможам! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!”