​​Затрымалі настаўніка Аляксандра Шыдлоўскага, які забараніў вучню прысутнічаць на ўроках у ваеннай …

​​Затрымалі настаўніка Аляксандра Шыдлоўскага, які забараніў вучню прысутнічаць на ўроках у ваеннай форме. У пакаяльным відэа, якое, здаецца, павінна прыніжаць, Аляксандр кажа правільныя рэчы і выглядае прыстойным чалавекам. Прапагандысты заклікаюць да рэпрэсій супраць яго калег і кіраўніцтва. За тое, што не здалі.

Пацукі імкнуліся ператварыць школу ў апору рэжыму, але і там ёсць сумленныя людзі, і іх дастаткова. Нічога дзіўнага, сумленныя людзі ёсць паўсюль, проста паглядзіце, колькі судоў прайшло над міліцыянтамі і вайскоўцамі.

Але ў гэтай гісторыі існуе іншы бок, які таксама варты ўвагі: для адданых ябацек, для сапраўдных лукашыстаў не застаецца “бяспечнай прасторы”.

Раней як было? Трымайся далей ад усялякіх айцішнікаў, журналістаў і адвакатаў, сядзі ціха, уступай у БРСМ, фоткайся з правільным сцяжком, і табе не прыляціць. А зараз можа прыляцець толькі за тое, што не здаў калегу. Нават калі не ведаў пра яго погляды. Хто ж будзе разбірацца, ведаў ці не? Навошта марнаваць час? Жорнам рэпрэсій няма ніякай розніцы, каго малоць. Не даносчык? Будзеш экстрэмістам.

І вось мы часам думаем, скончыцца лука, а што будзе з ябацькамі? Збяруцца ў новую партыю? Выйдуць мітынгаваць з чырвона-зялёнымі сцяжкамі?

А нічога з імі не будзе. Не застанецца ніякіх прыхільнікаў лукашызму. Яны ўжо ненавідзяць вусатую пачвару. А калі ёсць яшчэ тыя, хто шчыра любіць, – пачвара сама дапаможа ім змяніць погляды. Бо пачвара па-іншаму не ўмее.

Свабоду Аляксандру Шыдлоўскаму!
Жыве Беларусь!