Расія забівае. Забівае на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Забівае сваіх і чужых. Руйнуе гарады, арганізуе тэрор, дэпартацыі і голад. Забівае ў турме і ў палоне. Называе свае злачынствы подзвігамі, ці прыпісвае адказнасць камусьці іншаму. Часам хавае забойствы, часцей ганарыцца імі, і заўсёды хлусіць, хлусіць, хлусіць.
Расія ачарніла і забіла Мікалая Аляксеева. Жыццё чалавека знішчана дзеля кароткага прапагандысцкага сюжэта, каб парадаваць тэлегледачоў – людажэраў.
Мы не ведаем, што рабіў і кім быў Мікалай у Расіі. Але мы ведаем, кім ён быў у Беларусі. Сумленным чалавекам, які выходзіў і выказваўся супраць дыктатуры. Які ганарыўся сваім народам і марыў убачыць яго свабодным.
Расія забівае, але час імперый і захопніцкіх войн сыходзіць у мінулае. Апошняя хваля крыві, узнятая пуціным, накрые і праглыне і саму Расію, разам з Крамлём, мянтамі, вагнераўцамі і прапагандыстамі. Змые ўсю бясконцую хлусню. І застанецца праўда: і пра забітых герояў, і пра забойцаў.
Вечная памяць Мікалаю Аляксееву!
Жыве Беларусь!