Сёння 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Першай Канстытуцыі ў паслясавецкай Беларусі, якая бы…

Сёння 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Першай Канстытуцыі ў паслясавецкай Беларусі, якая была скіраваная на правы чалавека і на развіццё нацыянальнай,  дэмакратычнай, незалежнай Беларусі.
Віншуем, сябры!

15 сакавіка 1994 года яе прыняў  Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.

Пасля прыходу да ўлады,  Лукашэнка перапісваў Канстытуцыю 4 разы ў адваротным кірунку. 
У  1995 годзе скасаваў дзяржаўны  герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг, скіраваў Беларусь на інтэграцыю з Расеяй.
У 1996 годзе перанёс Дзень незалежнасці на 3 ліпеня і надаў сабе неабмежаваныя паўнамоцтвы.
У 2004 годзе даў сабе права балатавацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць тэрмінаў.
А ў 2022 годзе замацаваў сваю беспакаранасць за ўсе дзеянні, учыненыя на пасадзе прэзідэнта.

Але імкненне беларусаў да свабоды, праўды, справядлівасці і дэмакратыі не ўтрымае ніводны рэжым ні ў турмах, ні на сваіх штыках, ні незаконнымі “законамі”
Беларусь будзе вольнай, незалежнай і дэмакратычнай!

Жыве Беларусь!