Сёння дзень народзінаў мужнага, смелага і шчырага Сцяпана Латыпава. Тры з паловай гады пацукі імкнуцца знішчыць яго фізічна і маральна, бо ён увасабляе адразу ўсё, што яны ненавідзяць. Чалавек з кветкамі. Чалавек з Плошчы Перамен. Звычайны хлопец, якога планавалі хутка зламаць. Вось толькі ён не зламаўся.
Уся гісторыя яго пераследу – гэта нейкі бясконцы сярэднявечны жах, нават у параўнанні з іншымі злачынствамі рэжыму. Зараз Сцяпан хварэе на цынгу. Цынга ў XXI стагоддзі! Але калі ёсць манарх-вар’ят, катаванні і недазаконне, то чаму б не з’явіцца цынге.
Мы жадаем Сцяпану сіл, каб хутчэй ачуняць і вытрываць усе выпрабаванні. Няхай сярэднявечча згіне і сыдзе ў гісторыю, людзі атрымаюць свабоду, а да дрэў і вожыкаў Беларусі вернецца іх абаронца.
Свабоду Сцяпану Латыпаву!
Жыве Беларусь!