​​А вось кажуць, КДБ ужо не той, толькі і ўмее, што збіраць данаты за данаты. Хлусня і дэзінфармацыя…

​​А вось кажуць, КДБ ужо не той, толькі і ўмее, што збіраць данаты за данаты. Хлусня і дэзінфармацыя ад ворагаў стабільнасці! КДБ можа ўсё. Можа далучыцца па відэасувязі да фуршэта рэлакантаў і сапсаваць ім апетыт. Можа зняць трылер на ўзроўні расейскага серыяла. А якія змовы раз на месяц прыдумляе і раскрывае! І гэта не ўсё, амаль кожны дзень мы дазнаемся пра новы талент. Вы толькі паглядзіце, яны ж дроны, нябачныя радару і воку, навучыліся забіваць сілай думкі! Адным толькі словам могуць эвакуяваць будынак у іншай краіне! Ну хто яшчэ на такое здольны? ЦРУ? Масад? МІ5? Вось.

Аднак, трэба прызнаць, што ніхто не ідэальны. Нельга быць аднолькавым спецыялістам у кожнай сферы жыцця (ну толькі калі ты крыху вышэй за бога, тады можна). І ёсць у кдбшнікаў слабы бок, называецца “лічбавая бяспека”. Таму некаторыя іх базы дадзеных не так даўно ціха змянілілі ўласніка.

Але, ніякай трагедыі ў гэтым няма. Па-першае, шмат пакаленняў чэкістаў вялі папяровую дакументацыю, –  сучаснае пакаленне таксама справіцца. А па-другое, гэтыя дадзеныя зараз у надзейных руках. Іх захаваюць на будучыню, каб аднойчы народ змог аддзячыць кожнаму кэдэбэшніку

Абавязкова аддзячым!
Жыве Беларусь!