Хрыстос Ўваскрос! Шумяць лясы,Прырода, радасцю адзета,Паўна прывольнае красыІ просіць света, болей с…

Хрыстос Ўваскрос! Шумяць лясы,
Прырода, радасцю адзета,
Паўна прывольнае красы
І просіць света, болей света!

Даволі цьмы! Зіяюць зоры,
Настане дзень—ні стане слёз…
Устаньце людзі, збудзце горэ,
Хрыстос Ўваскрос!..
Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Ўваскрос!!!
Руччы бягуць
Між гор iі коцяцца ў даліны,
А думкі вольные лятуць
Ад сну, каторым спяць нізіны,

Павеяў ветрык цёплы ўсюду
І штось прыродзі ён прынёс;
Вясну спаткайце смела, людзі!..
Хрыстос Ўваскрос!
Хрыстос Уваскрос!

Хрыстос Ўваскрос!
Душа баліць
І рвецца радасна так сэрцэ!
Не хочэш слёз… Жадаеш жыць.
Гудуць званы:—Не будзе смерці!

Браты, запеймо песню волі,—
Даволі здзеку, гора, слёз!
Чэкаймо шчасця й лепшай долі!
Хрыстос Ўваскрос!
Хрыстос Ўваскрос!

Ф. Чэрнышэвіч
1911 г.

Аўтар карціны – Алесь Пушкін.

А верш з’явіўся на старонках Нашай Нівы больш за 100 гадоў таму, але і сёння яго адчуе і зразумее кожны беларус.

Са святам жыцця і надзеі

Жыве Беларусь!