Ужо чацвёрты дзень народзінаў Марыя Калеснікава сустракае за кратамі. Увесь гэты час пацукі імкнуцца…

Ужо чацвёрты дзень народзінаў Марыя Калеснікава сустракае за кратамі. Увесь гэты час пацукі імкнуцца яе знішчыць. Спачатку маральна, а потым, калі стала зразумела, што маральна не атрымаецца, і фізічна.

Ці думала яна, што яе парваны пашпарт стане сімвалам барацьбы? Наўрад ці. Яна проста прыняла рашэнне застацца, бо па-іншаму не магла. Ці ведала, што апынецца ў палоне на гады? Вядома ж, дапускала.

Сімвалы, подзвігі, героі. Часам за гэтымі словамі так шмат болю, і смеласці, і думак, і пачуццяў, што слоў недастаткова. Марыя – не проста смелая жанчына. Яна стала роднай кожнаму беларусу, і так будзе заўсёды.

Людзям за кратамі звычайна жадаюць сіл. Але сіл у Марыі дастаткова, ніякія здзекі не зламаюць яе. Таму мы жадаем Марыі моцнага здароўя. Няхай шэрая зграя хутчэй сыдзе ў мінулае, і прыйдзе час маладых, яскравых і таленавітых людзей.

З Днём народзінаў, гераіня Беларусі!
Жыве Беларусь!