А што там у нас з абаронай дзяцей у самай сацыяльнай дзяржаве? Ды ўсё тое ж.Дзеці ў Беларусі сядзяць…

А што там у нас з абаронай дзяцей у самай сацыяльнай дзяржаве? Ды ўсё тое ж.

Дзеці ў Беларусі сядзяць за кратамі, бо кдбшнікам па сцэнару чарговага баевіка патрэбны былі школьнікі-дыверсанты.

Дзеці сустракаюць паўналецце ў турмах, бо тэрміны яны атрымліваюць такія ж, як дарослыя.

Дзеці растуць без бацькоў, бо бацькі ў палоне тэрарыстычнай дзяржавы.

Дзеці вымушаны бегчы з радзімы разам з сям’ёй.

Сэрца баліць за кожнага маленькага чалавека, якому давялося занадта рана стаць дарослым. Іх дзяцінства скралі старыя пачвары, што зайздросцяць маладосці, шчасцю і будучыні.

І няхай мы не можам зараз выратаваць палонную Марыю Місюк, ці вярнуць бацькоў маленькай Паўлінцы Лосік. Але.  Узгадаем збор на падтрымку дзяцей палітвязняў – сабралі ўсе неабходныя грошы! Для салідарнасці заўсёды ёсць шляхі, і мы будзем гэтыя шляхі шукаць і ствараць новыя, бо дзеці – гэта будучыня народа, і яго агульная адказнасць.

Жыве Беларусь!