Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае беларусы! Хачу падзякаваць вам за падтрымку. Учора было 4 гады як…

Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае беларусы! Хачу падзякаваць вам за падтрымку.

Учора было 4 гады як рэжым арыштаваў майго мужа проста за тое, што ён хацеў лепшага для краіны. Велізарны прысуд, катаванні, рэжым інкамунікада. Мне баліць сэрца, калі я думаю пра Сяргея – і пра тое, што з ім адбываецца. Але вы напісалі столькі добрых словаў і ўдзячнасцяў, што я ўпэўненая: Сяргей нават за кратамі адчуў гэтую моцную падтрымку ад нас.

Словамі немагчыма перадаць, як я вам удзячная. За тое, што вы побач, што не здаецеся і за ўсё, што робіце. Вашая падтрымка дае сілы і ўпэўненасць, што ўсё абавязкова зменіцца.

Разам мы прайшлі вялікі шлях і мы не павінны здавацца. Бо тыя, хто за кратамі, разлічваюць на нас, і мы не павінны іх падвесці».