​​Пацукі заўсёды радуюцца невялікім перамогам за мяжой. У чэрвені атрымалі яны нагоду для радасці аж…

​​Пацукі заўсёды радуюцца невялікім перамогам за мяжой. У чэрвені атрымалі яны нагоду для радасці ажно з Сербіі: суд пастанавіў экстрадзіраваць беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта. Андрэй просіць міжнароднага розгаласу, а дэмсілы шукаюць выйсце, і мы спадзяемся, што ў Беларусь яго не адправяць. Але пацукі, вядома ж, радуюцца.

Аднак іншая краіна можа сапсаваць ім настрой. Гэта Арменія. Памятаеце, як прэмʼер-міністр Арменіі віншаваў луку з “перамогай” на выбарах?Зараз высветлілася, што дарагі саюзнік па АДКБ гандляваў зброяй з Азербайджанам (як нечакана!). І вось ужо Арменія прымае прэзідэнтку Ціханоўскую, а Пашынян не абірае словы, узгадваючы лукашэнку.

Але што нам з гэтага? А вось што. Максім Вайткявічус, якога раней затрымалі ў Арменіі па запыту Беларусі, атрымаў палітычны прытулак. Здаецца, яшчэ адна краіна хутка стане бяспечнай для беларусаў. Сяброўства з пацукамі заўсёды канчаецца здрадай, і з цягам часу ўсё больш краін гэта разумеюць.

Спадзяемся, што Сербія зразумее таксама.

Свабоду Андрэю Гнёту!
Жыве Беларусь!