Святлана Ціханоўская: «Вызваленне палітвязняў – навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную»
«Сёння мы даведаліся пра першыя выпадкі вызвалення некаторых палітвязняў. Я шчаслівая, што людзі на волі. Бо свабода, здароўе і жыццё – найгалоўнейшыя каштоўнасці, якія мае чалавек. Для сям’і і блізкіх палітвязняў магчымасць нарэшце абняцца і пачуць галасы адзін аднаго – неймаверная палёгка. Час, які правялі палітвязні за кратамі, немагчыма ні вярнуць, ні кампенсаваць. Але цяпер яны на волі, і гэта значыць, што любоў і падтрымка родных дапамаглі вытрымаць усе выпрабаванні.
Вызваленне палітвязняў – гэта тая навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную. Дзеля гэтага мы павінны разам рабіць усё магчымае: у краіне дагэтуль шмат сем’яў, якія чакаюць родных гадамі».