«Вясноўцы» смуткуюць з прычыны раптоўнай смерці праваабаронцы Леаніда СвецікаУ Варшаве 28 чэрвеня на…

«Вясноўцы» смуткуюць з прычыны раптоўнай смерці праваабаронцы Леаніда Свеціка

У Варшаве 28 чэрвеня на 60-годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця праваабаронца з Віцебска, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленнем Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра БАЖ Леанід Свецік.

Больш за два дзесяцігоддзі ён займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, прымаў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах «Вясны», неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назірання за выбарамі ў Беларусі, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і намагаўся іх вырашэння.

У выніку рэпрэсій 2021 года Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.

Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім Леаніда