11.07.2023 г быў забіты Алесь Пушкін. Таленавіты, энэргічны, яскравы, жывы – занадта жывы для пэўнаг…

11.07.2023 г быў забіты Алесь Пушкін. Таленавіты, энэргічны, яскравы, жывы – занадта жывы для пэўнага месца і часу.

Некаторыя людзі сыходзяць у нікуды, не пакідаюць пасля сябе нічога.

А іншыя сыходзяць у вечнасць. Бо тое, што яны неслі ў сабе пры жыцці, не можа знікнуць. Іх праца. Іх талент. Натхненне і надзея, якія яны запалілі ў тысячах сэрцаў. Іх спадчына застаецца.

І спадчына Алеся Пушкіна засталася нам, беларусам. Патрэбны час, каб асэнсаваць яе. Сёння людзі ўзгадваюць страшную, пакутніцкую смерць. Гэта было нібыта ўчора, і нам усё яшчэ баліць, і забойцы пакуль не пакараныя.

Але пройдуць гады, і мы будзем узгадваць яго жыццё. Святкаваць жыццё. Алесь Пушкін памёр за Беларусь, так, але жыў ён таксама Беларуссю. Ён застанецца ў памяці не пакутнікам, а таленавітым мастаком і добрым чалавекам.

Вечная памяць!
Жыве Беларусь!